У Ганцавічах адкрылася новая крама абутку «БОТЫ»

Новая крама абутку «БОТЫ» адкрылася ў Ганцавічах.
У новым магазіне, які размешчаны па адрасе: вуліца Заслонава, 2а, прадстаўлены абутак у асноўным беларускіх вытворцаў і з натуральных матэрыялаў. Прычым знайсці для сябе штосьці прыдатнае могуць усё: у краме «БОТЫ» прадстаўлены шырокі асартымент мужчынскага, жаночага і дзіцячага абутку.


Напярэдадні новага навучальнага года ў краме «БОТЫ» ёсць вялікі выбар абутку менавіта для школьнікаў: і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак, і спартыўнага, і класічнага, і нават чэшкі для малых.


Якасць і даступныя кошты – галоўныя перавагі крамы «БОТЫ»!
Опубликовано: