Мы на фестывалі працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023"
Мы на фестывалі працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023"
"Сталіцай" абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023" на Брэстчыне сёлета сталі Ганцавічы. Аграрыі Брэсцкай вобласці першымі ў краіне завяршылі ўборку збожжавых і першымі яскрава адзначаюць "Дажынкі". Гэта традыцыя, якая аб'ядноўвае ўсіх, хто працуе на зямлі ад світання да заходу над багатым ураджаем.
Сваю прадукцыю гасцям "Дажынак-2023" шырока прадставілі вядучыя прадпрыемствы прамысловасці, гандлю, спажыўкааперацыі з усіх куткоў Брэсцкай вобласці, у тым ліку - і ААТ "Брэсцкая абласная база "Бакалея".
Хтосьці праводзіў майстар-класы, хтосьці - віктарыны і латарэі, а мы сёлета прапанавалі ганцаўчанам, удзельнікам і гасцям фестывалю прадэгуставаць нашы навінкі.
Кожны на гэтым свяце ўраджаю імкнецца здзівіць! Мы сваіх маленькіх гасцей здзіўлялі Аднарогам, які быў шчодры на танцы, фатаграфіі і падарункі!
"Дажынкі" - гэта традыцыя беларусаў. Даніну павагі продкам за досвед, які не толькі захоўваецца, але і прымнажаецца.